Даменная зона TEL
Агульная інфармацыя
Дамен TEL - гэта дамен верхняга ўзроўню, які дазваляе ўладальніку дамена захоўваць і публікаваць кантактную інфармацыю і ключавыя словы, а таксама кіраваць імі непасрэдна ў глабальнай сістэме даменных імёнаў. Карыстальнікам упершыню прапануецца падобнага кшталту паслуга, якая дазваляе захоўваць інфармацыю непасрэдна ў сетцы без неабходнасці стварэння ўласнага вэб-сайта.
Рэкамендацыі
Рэгістрацыя даменаў у зоне TEL рэкамендуецца прыватным асобам і кампаніям, якім цікавая гэтая даменная зона.
Рашэнне, прапанаванае даменнай зонай TEL, дазваляе:
- Публікаваць усе віды кантактнай інфармацыі, тэкст, ключавыя словы і геаграфічныя каардынаты
- Вызначаць прыярытэт кантактнай інфармацыі
- Кіраваць кантактнай інфармацыяй, тэкстам, ключавымі словамі і геаграфічнымі каардынатамі
- Ствараць папкі, якія дазваляюць аптымізаваць навігацыю (напрыклад london.uk.hertz.tel)
- Ствараць профілі, такія як «праца», «дом» і «у дарозе»
- Кіраваць доступам да неабходнай канфідэнцыйнай кантактнай інфармацыі для асобных карыстальнікаў
Абмежаванні
Пасля рэгістрацыі даменнага імя TEL вам будуць вылучаныя імя карыстальніка і пароль для кіравання вашым даменным імем, а таксама адмысловая панэль кіравання, дзе вы можаце захоўваць, змяняць, абнаўляць і публікаваць кантактную інфармацыю, прадстаўленую на вашым дамене TEL.
Падрабязную інструкцыю па кіраванні вашым даменным імем вы можаце атрымаць па наступнай спасылцы: http://www.mydomain-in.by/external/telguide_ru.pdf
УВАГА! Дамен TEL абслугоўваецца ДНС-серверамі адміністрацыі даменнай зоны TEL і ваша інфармацыя размяшчаецца на спецыялізаваным хостынгу для даменаў TEL. Змена ДНС-сервераў або выкарыстанне якога-небудзь іншага хостынгу для гэтага дамена немагчымыя.
Працягласць рэгістрацыі
Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты.
Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.
Перавод на абслугоўванне (трансфер)
Магчымы перавод даменаў у зоне TEL на абслугоўванне ад іншага рэгістратара з падаўжэннем дамена на наступны год.
Перад запытам на трансфер дамена неабходна атрымаць у свайго цяперашняга рэгістратара так званы Код аўтарызацыі (Authorization code). Звычайна дамен пераводзіцца на абслугоўванне да новага рэгістратара праз 5-7 дзён пасля пачатку працэсу трансферу дамена.
Калі ў WHOIS пазначаны некарэктны адрас e-mail, то перад запытам на трансфер дамена неабходна папрасіць цяперашняга рэгістратара выправіць адрас e-mail у інфармацыі пра ваш дамен. У шэрагу выпадкаў на пазначаны ў WHOIS e-mail адпраўляюцца запыты з просьбай пацвердзіць жаданне перавесці дамен да новага рэгістратара. Калі пацвярджэнні на такія лісты не паступяць, то заяўка на трансфер дамена будзе адхіленая.
УВАГА! Перад ажыццяўленнем трансферу дамена TEL рэкамендуецца зрабіць рэзервовую копію ўсіх даных, размешчаных на вашым дамене.
Інфармацыя ў WHOIS
У WHOIS адлюстроўваецца поўная інфармацыя пра ўладальніка дамена - імя, поўны адрас, тэлефон, факс, e-mail.
Адміністрацыя даменнай зоны TEL на гэты момант часу не аказвае афіцыйнай паслугі закрыцця даных пра ўладальніка дамена.















