Даменная зона JOBS
Агульная інфармацыя
Дамен JOBS - міжнародны дамен верхняга ўзроўню для сайтаў, датычных працы.
Рэкамендацыі
Добра вядомыя праблемы камунікацыі працадаўцаў з наёмнымі працаўнікамі. Прэтэндэнты маюць патрэбу ў непасрэдным доступе да інфармацыі пра запатрабаваныя прафесіі ды вакансіі.
Спецыялізаваная даменная зона з імёнамі кшталту companyname.jobs прызначаная менавіта для размяшчэння падобнай інфармацыі. Такія сайты непасрэдна прадстаўляюць прэтэндэнтам патрэбныя звесткі пра магчымую кар'еру ў нейкай пэўнай кампаніі і палягчаюць працэс пошуку працы. У сваю чаргу працадаўцы могуць размясціць у Інтэрнэце максімальна падрабязную інфармацыю пра патрабаванні да прэтэндэнтаў на вакансіі, скараціўшы тым самым час кастынгаў і сумоўяў.
Абмежаванні
Даменнае імя ў зоне JOBS не можа быць зарэгістравана на прыватную асобу.
Запытанае для рэгістрацыі даменнае імя абавязкова павінна адпавядаць назве кампаніі, для якой яно рэгіструецца, або ўтрымліваць яго. Напрыклад, калі назва кампаніі – "American Family Life Assurance Company", то магчымыя варыянты:
- AmericanFamilyLife.jobs
- AmericanFamilyLifeAssurance.jobs
- AmericanFamilyLifeAssuranceCompany.jobs
- AFLAC.jobs
- AFLAC-California.jobs
- AFLAC-Agents.jobs
- ...
Усе адпраўленыя заяўкі правяраюцца адміністратарам даменнай зоны JOBS, і ў выпадку, калі імя дамена не адпавядае пазначаным вышэй патрабаванням, заяўка адхіляецца. Працэс праверкі заяўкі можа займаць ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў. У выпадку адхілення заяўкі на рэгістрацыю дамена JOBS зварот грошай можа быць ажыццёўлены толькі пасля разблакіроўкі аплаты рэгістрам JOBS.
Для рэгістрацыі дамена JOBS у вашай кампаніі ўжо павінен быць дзеючы сайт, што змяшчае поўную інфармацыю пра віды дзейнасці вашай кампаніі, поўную кантактную інфармацыю, структуру кампаніі і гэтак далей. Уся інфармацыя на сайце павінна быць прадстаўленая на англійскай мове.
Працягласць рэгістрацыі
Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 15-30 дзён пасля атрымання аплаты.
Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 3 месяцы.
Перавод на абслугоўванне (трансфер)
Магчымы перавод даменаў у зоне JOBS на абслугоўванне ад іншага рэгістратара з падаўжэннем дамена на наступны год.
Перад запытам на трансфер дамена неабходна атрымаць у свайго цяперашняга рэгістратара так званы Код аўтарызацыі (Authorization code). Звычайна дамен пераводзіцца на абслугоўванне да новага рэгістратара праз 5-7 дзён пасля пачатку працэсу трансферу дамена.
Калі ў WHOIS пазначаны некарэктны адрас e-mail, то перад запытам на трансфер дамена неабходна папрасіць цяперашняга рэгістратара выправіць адрас e-mail у інфармацыі пра ваш дамен. У шэрагу выпадкаў на пазначаны ў WHOIS e-mail адпраўляюцца запыты з просьбай пацвердзіць жаданне перавесці дамен да новага рэгістратара. Калі пацвярджэнні на такія лісты не паступяць, то заяўка на трансфер дамена будзе адхіленая.
Інфармацыя ў WHOIS
У WHOIS адлюстроўваецца поўная інфармацыя пра ўладальніка дамена - імя, поўны адрас, тэлефон, факс, e-mail.
Адміністрацыя даменнай зоны JOBS на гэты момант часу не аказвае афіцыйнай паслугі закрыцця даных пра ўладальніка дамена.















