Даменная зона CAT
Агульная інфармацыя
Дамен CAT – міжнародны дамен верхняга ўзроўню прызначаны для развіцця каталонскай мовы і культуры.
Рэкамендацыі
Рэгістрацыя дамена ў зоне CAT рэкамендуецца для арганізацый і прыватных асоб, якія збіраюцца або ўжо займаюцца папулярызацыяй каталонскай культуры і каталонскай мовы.
Абмежаванні
Вы маеце права зарэгістраваць дамен у зоне CAT у тым выпадку, калі вы задавальняеце хаця бы аднаму з ніжэйпералічаных патрабаванняў:
- У вас ужо ёсць рэсурсы ў сетцы Інтэрнэт на тэму каталонскай культуры або на каталонскай мове (вэб-сайт, блог, рассылка і гэтак далей). У гэтым выпадку вам неабходна прадставіць спасылку на такі анлайн-рэсурс, які знаходзіцца пад вашым кіраваннем.
- Вы ажыццяўляеце дзейнасць у сетцы Інтэрнэт (на любой мове) у мэтах садзейнічання развіццю каталонскай мовы і культуры. У гэтым выпадку вам неабходна падрабязна патлумачыць, што канткрэтна вы робіце і прывесці спасылак на анлайн-рэсурсы.
- Калі вы з'яўляецеся членам супольнасці, якая развівае каталонскую культуру ў Інтэрнэце, і можаце прадставіць лісты ад трох людзей, якія ўжо маюць дамен у зоне CAT.
Працягласць рэгістрацыі
Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 7-14 дзён пасля атрымання аплаты і ўсіх неабходных пацвярджэнняў вашага права на атрыманне дамена ў зоне CAT.
Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 30 дзён.
Перавод на абслугоўванне (трансфер)
Магчымы перавод даменаў у зоне CAT на абслугоўванне ад іншага рэгістратара з падаўжэннем дамена на наступны год.
Перад запытам на трансфер дамена неабходна атрымаць у свайго цяперашняга рэгістратара так званы Код аўтарызацыі (Authorization code). Звычайна дамен пераводзіцца на абслугоўванне да новага рэгістратара праз 5-7 дзён пасля пачатку працэсу трансферу дамена.
Калі ў WHOIS пазначаны некарэктны адрас e-mail, то перад запытам на трансфер дамена неабходна папрасіць цяперашняга рэгістратара выправіць адрас e-mail у інфармацыі пра ваш дамен. У шэрагу выпадкаў на пазначаны ў WHOIS e-mail адпраўляюцца запыты з просьбай пацвердзіць жаданне перавесці дамен да новага рэгістратара. Калі пацвярджэнні на такія лісты не паступяць, то заяўка на трансфер дамена будзе адхіленая.
Інфармацыя ў WHOIS
У WHOIS адлюстроўваецца поўная інфармацыя пра ўладальніка дамена - імя, поўны адрас, тэлефон, факс, e-mail.
Адміністрацыя даменнай зоны CAT на гэты момант часу не аказвае афіцыйнай паслугі закрыцця даных пра ўладальніка дамена.















